|
|
|||
|
||||
"Фольк-запісы 1960-ых (ч.1)"0
КРАКАТУК №388
добавлен 08.09.17 17:23
збор унікумаў, унутраных і памежных:
- Віталь Сямёнавіч Бялецкі – балалаечнік-авангардыста з уласнай інтэрпрэтацыяй “Рэчанькі”; - Уладзімер Сямёнавіч Караткевіч сьпявае – фрагмэнт з саўндтрэку да стужкі “Жыцьцё ды ўзьнясеньне Юрася Братчыка” (кампазытар – Алег Каравайчук); - Іван Харытонавіч Уласюк – апошні палескі лірнік (сьпеў пра адмену прыгону ды інш.); - Канстаньцін Вікеньцьевіч Хруцкі – апошні ветэран Расейска-турэцкае вайны (1877 – 1878) з уласнай баявой песьняй; - Любоў Аляксееўна Грынчык – сьпявачка й гітарыстка зь мястэчка Быцень (народныя й аўтарскія сьпевы ў саматужна барочнай трактоўцы); - Пятро Ільліч Юшкевіч – мультыінструмэнталіста зь вёскі Збуч (Падляшша); - а таксама паўзабытыя кампазытары й фальклярысты Антон Валынчык і Мікалай Янчук; - камэнтары этнографа Тацьцяны Бярковіч, фізыка-вынаходніка Мікалая Грынчыка, лютніста Ільлі Кубліцкага ды інш. ссылка
Скачать mp3-файл (62.6 Мб, 160 kbps)
обращений: 0
|
Праграма пра беларускую музычную культуру. Выходзіць зь лютага 2010 г. на ”Беларускім Радыё Рацыя”: 98.1 FM – Беласток, Гародня, 99.2 FM – Берасьце, on-line трансьляцыя – ссылка
Выходит с 18 февраля 2010 года Подкастов: 558 Подписчиков: Последняя запись: 17 августа 2024 года |
|