|
|
|||
|
||||
"Гімнаграфія Б.Н.Р."0
КРАКАТУК №418
добавлен 24.05.18 21:51
патрыятычныя творы часоў Беларускае Народнае Рэспублікі (+ некаторыя ранейшыя ды пазьнейшыя):
- «Палянэз Агінскага» у выкананьні Гвардзейскае аркестры (Ню-Ёрк, 1918 г.); - «Ваяцкі марш» у вэрсіях Беларускага студэнцкага ансамблю Лювэнскага ўнівэрсытэту (Бэльгія, 1952 г.), мужчынскага хору «Вунія» (1998 г.), супольнага праекту «Я нарадзіўся тут» (2000 г.), Аляксандра Ясінскага (Прага, 2018 г.); - «беларускія гімны» на словы Янкі Купалы – «А хто там ідзе», «Не загаснуць зоркі ў небе»; - гімны анархісцкага паходжаньня – «Інтэрнацыянал», «Чырвоны знак» і «Ад веку мы спалі»; - «Панам мы песьнi не сьпяваем» на словы Францішка Аляхновіча й музыку Ўладзімера Тэраўскага, галоўнага гімнографа БНР; - дзьве «Беларускія марсэльезы», адна зь іх у выкананьні «Сьпеўнага cходу»; - «Пагоня» Максіма Багдановіча ў інтэрпрэтацыях Міколы Равенскага, Міколы Шчаглова-Куліковіча, Данчыка й Лявона Вольскага; - «Зорка Вэнэра» ў адаптацыях 1960-ых гг. – капэла Рыгора Шырмы й ансамбаль канадзкіх беларусаў Melody of Oshawa; - «Маладая Беларусь», засьпяваная Міхасём Забэйдам-Суміцкім (Прага, 1968 г.); - беларускія кампазытары з дарэвалюцыйнае Вільні Людамір Міхал Рагоўскі ды Канстаньцін Галкоўскі; - лэйблы беларускіх эмігрантаў – Omega Records (Лювэн), Zhaleyka Records (Манрэаль), Pahonia Records (Таронта); - запісы з рарытэтных кружэлак ды стужак з камэнтарамі кампазытара й дасьледчыка Максіма Іўкіна ссылка
Скачать mp3-файл (62.6 Мб, 160 kbps)
обращений: 0
|
Праграма пра беларускую музычную культуру. Выходзіць зь лютага 2010 г. на ”Беларускім Радыё Рацыя”: 98.1 FM – Беласток, Гародня, 99.2 FM – Берасьце, on-line трансьляцыя – ссылка
Выходит с 18 февраля 2010 года Подкастов: 558 Подписчиков: Последняя запись: 17 августа 2024 года |
|