|
|
|||
|
||||
"JAZZ БССР. ПЕРАДГІСТОРЫЯ НААДВАРОТ (ч.14): G&P"0
КРАКАТУК №511
добавлен 27.02.20 20:02
найпапулярнейшыя танга Ежы Пецярсбурскага 1930-ых гг. у арыгіналах, перасьпевах ды пародыях:
- саўндтрэкі да кінастужак "Uwiedziona", "Co mój mąż robi w nocy?"; - супраца з радыё ды фірмамі гуказапісу, выступы Гольда й Пецярсбурскага ў Вільні ды Беластоку; - танга розных гатункаў – мэксыканскае, andrusowskie, "танга самазабойцаў"; - Syrena-Band і аркестра Bellaccord, Бэн-Леві ды "сябра Хлебнікава" Альвэк; - кінасцэнарыста, паэта й сьпявак Эмануэль Шлехтэр; - бубнач, танцор і паліглёт зь Нігэрыі Аўгуст Агбола Браўн; - танга "Ostatnia niedziela" як "Сон", "Сонца" ды "שבת (Субота)"; - сапраўдны аўтар савецкіх шлягераў “Польское танго”, “Стелла”, “Огонёк”, “Расставание”, “Утомлённое солнце”, “Песня о юге”, “Листья падают с клёна”, “Синий платочек”; - творы Пецярсбурскага ў выкананьні піянэраў джазу ў Расеі – Якава Скамароўскага, Аляксандра Цфасмана, Віктара Кнушавіцкага, Сымона Кагана; - а таксама "белая цыганка" Ізабэла Юр'ева, "ленінградка з Харкава" Клаўдзія Шульжэнка, вакальны джаз-квартэт з актораў МХАТ; - камэнтары Люцыны Халіп ды Аляксея Крукоўскага; - цытаты з прэсы, запісы з грамафонных кружэлак 1930-ых гг. ссылка
Скачать mp3-файл (105.1 Мб, 256 kbps)
обращений: 0
|
Праграма пра беларускую музычную культуру. Выходзіць зь лютага 2010 г. на ”Беларускім Радыё Рацыя”: 98.1 FM – Беласток, Гародня, 99.2 FM – Берасьце, on-line трансьляцыя – ссылка
Выходит с 18 февраля 2010 года Подкастов: 558 Подписчиков: Последняя запись: 17 августа 2024 года |
|