|
|
|||
|
||||
"JAZZ БССР. ПЕРАДГІСТОРЫЯ НААДВАРОТ (ч.19): Джаз-аркестра БДЭ"0
КРАКАТУК №516
добавлен 07.05.20 20:59
фармаваньне джазавае аркестры пры беластоцкім філіяле Белдзяржэстрады напрыканцы 1939 г.:
- першыя рэпэтыцыі, праграма, правілы паводзінаў і склад аркестры БДЭ, а таксама найперш створанага вакальнага квінтэту пры ёй; - кіраўнік беластоцкага адзьдзяленьня Філіп Нэўфэльд, былы саўладальнік перасоўнага цырку; - аўтарскія творы Ляндаў, Гольда ды Пецярсбурскага (+фартэпіяннае сола апошняга); - даваенная студэнцкая джаз-аркестра Szał з арт-кіраўніком Ежы Гэртам (вучнем венскіх сэрыялістаў Бэрга й Шонбэрга); - Беласток у лістападзе-сьнежні 1939-га – атмасфэра, праблемы з жыльлём і ежай, дзяржаўная сталоўка, офіс БДЭ, тэатар "Палас", правілы паводзінаў, талёны ды пропускі, газэты й кінакроніка; - Duet Ney (акрабатычныя танцы) і "Бр. ВЭБ" (эксцэнтрычныя танцы); - браты Хаары (Спрынгэры), Chór Dana і Chór Juranda; - саксафаністы Бобі Норбэрт і Альбэрт Прадэла, мультыінструмэнталіста Бухнэр; - "кантынэнтальны стыль", дэдпэн, стэп, факстроты ды танга; - архіўныя прамовы лідэра КПЗБ Сяргея Прытыцкага ў Беластоку й Маскве; - Ларыса Александроўская пра "Стамлёнае сонца"; - запісы з грамафонных кружэлак 1930-ых гг. ссылка
Скачать mp3-файл (101.2 Мб, 256 kbps)
обращений: 0
|
Праграма пра беларускую музычную культуру. Выходзіць зь лютага 2010 г. на ”Беларускім Радыё Рацыя”: 98.1 FM – Беласток, Гародня, 99.2 FM – Берасьце, on-line трансьляцыя – ссылка
Выходит с 18 февраля 2010 года Подкастов: 558 Подписчиков: Последняя запись: 17 августа 2024 года |
|