|
|
|||
|
||||
"JAZZ БССР. ПЕРАДГІСТОРЫЯ НААДВАРОТ (ч.21): Беластоцкі тэа-джаз"0
КРАКАТУК №518
добавлен 18.06.20 11:48
пачатковы склад Дзяржджазу БССР:
- 26 з 40 – выяўленыя з усіх мажлівых крыніцаў першыя ўдзельнікі джаз-аркестры Рознэра – Бяльзацкага; - віленскі тапёр Давыд Кагановіч, канфэрансье зь Белаcтоку Бэньямін Вальдман – найстарэйшы ўдзельнік, "кароль падцяжак" з Горадні Павал Гофман, гарадзенка Вераніка Ігнатовіч – зорка парыскага вар“етэ Folies Bergère; - Пінкус Байгельман з "лодзькага кляну", "цыганскі клярнэтыста" Тоні Лявіцін, "франкафонны" Луі Маркавіч, Роман Мэсінг – вучань гарадзенца Валерыяна Бярдзяева, Адам Вернік – у будучым швэдзкі акадэмічны кампазытар, Гары Вальфайлер і Джо Шварцштэйн, падхопленыя ў Бэльгіі, ды іншыя музыкі; - Паліна Талінская-Шварцштэйн – "камэндант Дзярджазу", касьцюмерша з Сувалак Марыя Кагановіч ды астатнія жонкі аркестрантаў; - кампазытарская суполка ў межах аркестры, тройка Бальзацкіх і пара кузэнаў, - дэбютны запіс Дзяржджазу на "Масфільме" з парай кампазыцыяў (1940 г.); - аўтабіяграфіі музыкаў, асабістыя карткі, сьпісы чальцоў, унутраная перапіска з тагачасным кіраўніком Беларусі Панцеляймонам Панамарэнкам; - Orkiestra Arcadi Flato й берасьцейскі джаз Белдзяржэстрады зь непрацяглай гісторыяй; - матэрыялы з архіваў польскае ды расейскае сэкцыяў Radio Liberty; - камэнтары Люцыны Халіп, Уладзімера Арлова, Вольгі Брылон; - запісы з кружэлак першае паловы 1940-ых гг. ссылка
Скачать mp3-файл (100.2 Мб, 256 kbps)
обращений: 0
|
Праграма пра беларускую музычную культуру. Выходзіць зь лютага 2010 г. на ”Беларускім Радыё Рацыя”: 98.1 FM – Беласток, Гародня, 99.2 FM – Берасьце, on-line трансьляцыя – ссылка
Выходит с 18 февраля 2010 года Подкастов: 558 Подписчиков: Последняя запись: 17 августа 2024 года |
|