|
|
|||
|
||||
"JAZZ БССР. ПЕРАДГІСТОРЫЯ НААДВАРОТ (ч.22): Іса & Нора"0
КРАКАТУК №519
добавлен 18.06.20 20:52
пакручастыя лёсы Ізраіля Шаевіча й Норы Нэй:
- сымфанічная аркестра Беластоцкае філярмоніі ды ейны 29-цігадовы дырыгент – першая музычная фармацыя, арганізаваная беларускімі ўладамі ў Беластоку; - Польскі драмтэатар і яго першая арганізатарка – адзінае творчае аб'яднаньне, створанае Саветамі ў Беластоку, якое існуе да сёньня; - Заходняя Беларусь увосень 1939-га – інфармацыя з рассакрэчаных службовых перапісак і тагачаснае прэсы; - Панцеляймон Панамарэнка пра ВКЛ, Міхась Лынькоў пра лёнданскае радыё; - брыгада кампазытараў БССР – вынікі камандзіроўкі на далучаныя тэрыторыі; - джаз-аркестра фабрыкі "Кастрычнік" – гастролі ў Баранавічах і Слоніме; - фрагмэнты музыкі да фільмаў на ідыш канца 1930-ых – "Tkhijes khaf" ("віленская легенда") і "On a Hajm-bal shuwe" ("ню-ёркская гісторыя"); - Іда Каміньская паходжаньнем з Гарадзеншчыны – першая акторка з краінаў сацлягеру, намінаваная на Оскара; - польскія пісьменьнікі зь Віцебшчыны – Фэрдынанд Асэндоўскі й Тадэвуш Даленга-Мастовіч; - дзьве кіназоркі з Ваўкавыску - Яніна Жаймо ды Нора Нэй (?), археоляг-самавук адтуль жа Георгі Пех; - гукавыя дарожкі да кінастужак 1930-ых гг. з Нэй у галоўных ролях – "Serce na ulicy", "Głos pustyni", "Córka generała Pankratowa", "Kobiety nad przepaścią", "Doktór Murek"; - знаёмства Норы зь Якубам Коласам і Стэнлі Кубрыкам; - факстрот, вальс-бастон, вясельны марш, полька на арабскі лад ды інш. ссылка
Скачать mp3-файл (103.2 Мб, 256 kbps)
обращений: 0
|
Праграма пра беларускую музычную культуру. Выходзіць зь лютага 2010 г. на ”Беларускім Радыё Рацыя”: 98.1 FM – Беласток, Гародня, 99.2 FM – Берасьце, on-line трансьляцыя – ссылка
Выходит с 18 февраля 2010 года Подкастов: 558 Подписчиков: Последняя запись: 17 августа 2024 года |
|