|
|
|||
|
||||
"JAZZ БССР. ПЕРАДГІСТОРЫЯ НААДВАРОТ (ч.36): Трансатлянтычныя беластокеры"0
КРАКАТУК №533
добавлен 08.04.21 14:45
музыкі зь Беластоку ды ваколіцаў, якія перасяклі акіян (у 1-ай палове XX ст.):
- Ерэміяс Цыганэры й Абрахам Шэвах – творчы тандэм з Буэнас-Айрэса, што трапіў пад увагу Джона Зорна; - Натан Цыганэры – скрыпач, дырыгент, кампазытар, пэдагог (Беласток – Нью-Ёрк); - Якуб Гарнецкі (Jay Gorney) – аўтар гімну амэрыканскіх беспрацоўных; - Мірыям Крэсін – "першая лэдзі ідыш-тэатру ў Амэрыцы"; - трубач зь вёскі Данова на Беласточчыне Дамінік Хайноўскі, які меў уласны бэнд у Спрынгфільдзе; - а таксама піяніста й тэкставік Аляксандар Сянкевіч, Orkiestra Braci Dorian i The Crazy Kiddies Jazz; - драматург Восіп Дымаў і яго дачыненьне да першага гукавога фільму "The Jazz Singer"; - кампазытар Якуб Бэрман зь Дзятлава ды ягоныя вучні; - Роза Райза й Саламея Дэшнэр – опэрныя дзівы зь Беластоку; - журналіста Пэйсах Каплан – аўтар песьні зь беластоцкага гета; - камэнтары ад супрацоўніка «Грамадзкага музэю габрэяў Беластоку й рэгіёну» Пятра Знанецкага, гісторыкаў Артура Маркоўскага й Адама Даброньскага; - цытаты з прэсы, гук з кружэлак 1910-30-ых гг. ссылка
Скачать mp3-файл (119.0 Мб, 256 kbps)
обращений: 0
|
Праграма пра беларускую музычную культуру. Выходзіць зь лютага 2010 г. на ”Беларускім Радыё Рацыя”: 98.1 FM – Беласток, Гародня, 99.2 FM – Берасьце, on-line трансьляцыя – ссылка
Выходит с 18 февраля 2010 года Подкастов: 558 Подписчиков: Последняя запись: 17 августа 2024 года |
|