|
|
|||
|
||||
"JAZZ БССР. ПЕРАДГІСТОРЫЯ НААДВАРОТ (ч.41): Herr Schimpanski!"0
КРАКАТУК №538
добавлен 09.09.21 13:28
кампазытар Шпалянскі напярэдадні «Залатых 20-ых»:
- Міша й Рознэр – кансэрваторыя Штэрна, асяродак рускіх эмігрантаў, Weintraub's Syncopators, танцорка Эдзі; - экскурсія па бэрлінскіх кавярнях, кінатэатрах і кабарэ – Café Schön, Café Kranzler, UFA-Palast, Mozartsaal, Schall und Rauch, Wilde Bühne, Tü-Tü, Die Rampe, Die Rakete, Kakadu Bar; - "Das Lila Lied" – першы гімн гамасэксуалаў (пад псэўданімам Arno Billing); - "Morphium Waltz" і яго танцавальнае вырашэньне, у тым ліку ад Аніты Бэрбэр; - "Die Linie der Mode" – нумар пра моду для Марга Ліён; - музыка Мішы ў выканьні Wiener Bohéme-Orchester, Marek Weber Und Sein Orchester, Bob Haring and His Orchestra ды інш.; - нотнае выдавецтва "Heiki" (Heymann + Spoliansky); - экспрэсыянізм, дадаізм і "антыаўтарытарны сарказм"; - Дытрых, Рыфэншталь, Хальлендэр, Хэйман, Райнхардт, Тухольскі, Ратаў, Прагэр, Хіршфэльд, Шыфэр, Хёніг, Пёльцыг, Лендваі ды інш.; - апісаньні Бэрліну з раману рэпрэсаванага літаратара Зьмітрака Астапенкі (зараз рыхтуецца да выданьня!); - камэнтары Дзьмітрыя Драгілёва (Бэрлін), Крыса Кельлі (Лёндан), Пятра Знанецкага (Беласток); - цытаты зь нямецкае прэсы й грамафонныя запісы 1920-ых гг. ссылка
Скачать mp3-файл (100.6 Мб, 256 kbps)
обращений: 0
|
Праграма пра беларускую музычную культуру. Выходзіць зь лютага 2010 г. на ”Беларускім Радыё Рацыя”: 98.1 FM – Беласток, Гародня, 99.2 FM – Берасьце, on-line трансьляцыя – ссылка
Выходит с 18 февраля 2010 года Подкастов: 558 Подписчиков: Последняя запись: 17 августа 2024 года |
|