|
|
|||
|
||||
"JAZZ БССР. ПЕРАДГІСТОРЫЯ НААДВАРОТ (ч.53): Хафмэклеры ды Ступелі"0
КРАКАТУК №550
добавлен 22.06.23 12:35
(не чужыя нам) піянэры летувіскага джазу:
- ардэнаносны бэндлідэр Мойшэ Хафмэклер – унук кантара з Ашмянаў, вучань пэдагога са Шклова; - Hofmeklerband альбо аркестра "Мэтропаліса" – адна зь першых джазавых фармацыяў Летувы; - Лэйба Хафмэклер – дырыгент з досьведам працы ў Паўднёвай Афрыцы; - аўтар шлягераў Ёсіф Банк і ягоны "Žydų fokstrotas"; - скрыпач Барыс Ступель – кіраўнік першага біг-бэнду ў Летуве; - салённая аркестра Аляксандра Ступеля з рэстарацыі "Čipurno"; - Ёсіф Ступель і аркестра лэйблу "Homocord" пад яго кіраўніцтвам; - алея Свабоды ў Коўне й асноўныя джазавыя пункты на ёй; - першы канцэрт летувіскага сымфаджазу (1935 г.); - танга Ежы Пецярсбурскага, Артура Гольда, Якуба Кагана ў ковенскіх вэрсіях; - кампазытар Стасіс Шымкус як крытык джазу й суаўтар Янкі Купалы; - бізнэсоўцы Ваўкавыскія й беларуская студэнцкая суполка "Аб’яднаньне"; - першыя джазмэны Летувы ў паліцэйскай аркестры Ковенскага гета; - сям'я Ступеляў і Клаўдзі Дуж-Душэўскі ў адным гета; - камэнтары музыказнаўцы Руты Скудзене (Вільня); - цытаты з прэсы, адрэсы, гук з грамплытак 1920-30-ых гг. ссылка
Скачать mp3-файл (98.7 Мб, 256 kbps)
обращений: 0
|
Праграма пра беларускую музычную культуру. Выходзіць зь лютага 2010 г. на ”Беларускім Радыё Рацыя”: 98.1 FM – Беласток, Гародня, 99.2 FM – Берасьце, on-line трансьляцыя – ссылка
Выходит с 18 февраля 2010 года Подкастов: 558 Подписчиков: Последняя запись: 17 августа 2024 года |
|