|
|
|||
|
||||
"JAZZ БССР. ПЕРАДГІСТОРЫЯ НААДВАРОТ (ч.58): Ад ратушы да Лукішак ІІІ"0
КРАКАТУК №555
добавлен 15.04.24 10:30
ідзем на гукі джазу па вуліцы Адама:
- "салённы джаз" для паштароў у залі S.U.P. (1927); - беларускае студэнцтва й джаз-бэнд у кавярні "U Dormana", - любімая беларускай інтэлігенцыяй "малачарня Гайбэра" зь Беняконяў; - "віртуоз на цытры" Вітольд Ёдка-Наркевіч і "Дзяўчына зь вяслом" ягонага брата; - літаратары ў "Чырвоным Штралі" – ад Купалы й Пясецкага да Танка й Броўкі; - "джанбандзіста", майстар "гавайскае гітары" Павал Кукліньскі; - аркестра The Song Jazz, бэнды Клемэнса Фрасункевіча й Вітольда Вітоўскага; - нелегальная грамплытка з голасам Альбэрта Харыса; - фільм "Wilno, miasto wspomnień" з музычным ілюстраваньнем І. Рознэра (1936); - разгорнуты камэнтар Лявона Вольскага; - цытаты з архіўнае прэсы, рэклямаў, афішаў, праграмак, мэмуараў і мастацкае прозы; - гук з кружэлак 1910-40-ых гг. ссылка
Скачать mp3-файл (101.4 Мб, 256 kbps)
обращений: 0
|
Праграма пра беларускую музычную культуру. Выходзіць зь лютага 2010 г. на ”Беларускім Радыё Рацыя”: 98.1 FM – Беласток, Гародня, 99.2 FM – Берасьце, on-line трансьляцыя – ссылка
Выходит с 18 февраля 2010 года Подкастов: 558 Подписчиков: Последняя запись: 17 августа 2024 года |
|