|
|
|||
|
||||
ЗЬВЕЗДАРЫ “празь Лепель у Чацьвер…” (Частка 1)0
добавлен 15.11.09 13:37
Новы альбом “хатняга праекту” ЗЬВЕЗДАРЫ з удзелам новых людзей: Юры Семянюк трошкі падыграў на бытавой пэркусіі, а Яўген Канавалаў запісаў, як заўсёды, неверагоднае соля (у другой частцы) й вывеў агульную плынь альбома ў іншае вымярэньне.
Дарэчы, альбом кампазыцыйна складаецца зь першае часткі, другое часткі й адмысловага гукавога суправаджэньня для антракту, якое зьмяшчаецца трэцім трэкам і добра слухаецца на няспынным “repeat”. Наконт назову: так атрымалася, што цягам гэтага году я з розных нагодаў тройчы праехаў празь Лепель, плянаваўся нават і чацьверты. А Лепельшчына, як вядома, - мясьціна сакральная, дударская, азёрная й г.д. Побач, там жа месьціцца самая сапраўдная беларуская тундра. У вокладцы дыску выкарыстаны герб Браслава, у які я патрапіў акурат празь Лепель падчас адной з вандровак. Альбом вызначаецца інфармацыйнай насычанасьцю, рознакаляровасьцю й шматслойнасьцю. Настрой задае кантраст сынтэзаваных клявішных й жывых духавых, апрацаваных праз рэвэрбэратар. Этна-авангардовая атака на мазгі! Таксама даўно хацеў, каб дуда спалучылася з какафанічным піяна (тое адбываецца бліжэй да фіналу).
Скачать mp3-файл (12.3 Мб, 96 kbps)
обращений: 234
|
Разнастайная (з большага "авангардовая") музыка, створаная асабіста мной ці з маім удзелам за мінулыя 20 год. А таксама некаторыя творы блізкіх па духу й па крыві людзей.
Выходит с 15 ноября 2009 года Подкастов: 53 Подписчиков: Последняя запись: 23 января 2013 года |
|