|
|
|||
|
||||
"JAZZ БССР. ПЕРАДГІСТОРЫЯ НААДВАРОТ (ч.59): Ад ратушы да Лукішак ІV"0
КРАКАТУК №556
добавлен 19.04.24 13:40
джаз на галоўнай вуліцы міжваеннае Вільні:
- "Dworek Kresowy" з народным калярытам, рэвэлерсамі й "wieprzobiciem"; - кінатэатар "Lux" з цыганамі ды танцамі; - "джазбандавыя" трансьляцыі зь вінярні "Bachus"; - джазавыя аркестры й ансамблі, артысты кабарэ ў рэстарацыі "Polonia"; - ранішні дансынг у кавярні "Artystycznej"; - "фордансэры" й тэлепаты ў "Palais de Danse"; - гітарысты, цытрысты й "жагарысты" ў мядоўні "Pod Okrętem"; - летняя рэстарацыя "Zakopianka" з ваеннай аркестрай; - джаз-бэнд з тэатру "Lutnia" й Mandolofon-Jazz у гарнізонным казіно; - афіцэрскі "марш-факстрот" і "віленскі вальчык" з дранікамі; - польскамоўныя паэты беларускага паходжаньня Ян Гушча й Анатоль Мікулка; - дэкаратары-адэсыты Веслаў Макойнік і Язэп Горыд; - мастак і архітэктар Тадэвуш Марыя Раствароўскі з Падляшша родам; - вальс Джойса ў выкананьні інструмэнтальнага квартэту "Зонофонъ" (1912); - ансамбаль Дзьмітрыя Захара, актора-коміка й мультыінструмэнталіста зь Менску (1931); - танга "Amelita" ад Зыгмунта Левандоўскага з Наваградку (1934); - сьпявачка Галіна Кавалеўская-Мікоса зь Беластоку; - "Кракавяк Касьцюшкі" ў рэпэртуары беларускага Дзяржджазу; - камэнтар культуроляга Сяргея Харэўскага пра брата фотамастака Яна Булгака; - цытаты з архіўнае прэсы, рэклямаў, афішаў, мэмуараў і мастацкае прозы; - гук з кружэлак 1900-40-ых гг. ссылка
Скачать mp3-файл (100.5 Мб, 256 kbps)
обращений: 0
|
Праграма пра беларускую музычную культуру. Выходзіць зь лютага 2010 г. на ”Беларускім Радыё Рацыя”: 98.1 FM – Беласток, Гародня, 99.2 FM – Берасьце, on-line трансьляцыя – ссылка
Выходит с 18 февраля 2010 года Подкастов: 558 Подписчиков: Последняя запись: 17 августа 2024 года |
|